Hybrid Theory

Hybrid Theory
Вокладка альбома «Hybrid Theory» ()
музычны альбом Linkin Park
Дата выпуску 24 кастрычніка 2000
Запісаны 1999—2000
Жанр ню-метал[1], рэп-метал[d] і рэп-рок
Працягласць 37,75 хв.
Прадзюсар Дон Гілмар
Мова песень англійская
Лэйбл Warner Bros. Records
Храналогія Linkin Park
Hybrid theory EP (1999)Hybrid TheoryMeteora (2003)

«Hybrid Theory» (бел.: тэорыя гібрыдаў) — дэбютны студыйны альбом амерыканскага рок-гурту «Linkin Park». Альбом быў выпушчаны 24 кастрычніка 2000 года на лэйбле «Warner Bros. Records». З 2010 года «Hybrid Theory» мае брыльянтавы статус. Чатыры песні з альбома: «Papercut», «One Step Closer», «Crawling» i «In the End» былі выпушчаны як сінглы і мелі папулярнасць у розных чартах. Наібольшую папулярнасць меў апошні сінгл «In the End», які дасціг другой пазіцыі у чарте «Billboard Hot 100», а кліп на гэту песню у 2002 годзе выйграў у намінацыі «лепшае рок-відэа» на «MTV Video Music Award». Песня «Crawling» у 2002 годзе выйграла «Грэмі» у намінацыі «лепшае хард-рок выкананне». Тэксты песень з «Hybrid Theory» закранаюць праблемы вакаліста «Linkin Park» Чэстара Бэнінгтана.

  1. http://fr.metalship.org/chroniques/?page=1

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by razib.in